Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 сакавіка 2021, 18:13

Біяметрычныя пашпарты ўводзяцца ў Беларусі з 1 верасня. Навошта іх атрымліваць і колькі яны будуць каштаваць

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка падпісаў указ нумар 107 "Аб біяметрычных дакументах". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з указам біяметрычныя дакументы ў краіне ўводзяцца з 1 верасня гэтага года. Іх выкарыстанне дасць магчымасць аўтаматызаваць працэдуру ідэнтыфікацыі асобы, спрасціць праходжанне пашпартнага кантролю пры перасячэнні граніцы, будзе садзейнічаць развіццю электронных сэрвісаў.

У дакументы новага тыпу будзе ўбудавана мікрасхема, што змяшчае фотавыяву, адпячаткі пальцаў рук і іншыя персанальныя даныя ўладальніка.

Усяго з'явіцца 8 новых відаў дакументаў, што змяшчаюць біяметрычныя даныя, у тым ліку ідэнтыфікацыйная картка грамадзяніна і біяметрычны пашпарт. За выдачу ідэнтыфікацыйнай карткі трэба будзе заплаціць 1,5 базавай велічыні (1 БВ - Br29), біяметрычнага пашпарта - 2 БВ.

ID-карткі плануецца выкарыстоўваць на тэрыторыі нашай краіны для засведчання асобы ўладальніка. Біяметрычныя пашпарты спатрэбяцца для выезду за мяжу (калі грамадзянін не плануе такія паездкі, то атрымліваць гэты пашпарт не трэба). Яго выраб магчымы толькі пры наяўнасці ў заяўніка ідэнтыфікацыйнай карткі.

Таксама пашыраецца функцыянал дакументаў, якія засведчваюць асобу. За кошт выкарыстання асабістага электроннага лічбавага подпісу ідэнтыфікацыйная картка дасць магчымасць ажыццяўляць юрыдычна значныя дзеянні ў электронным выглядзе.

Абавязковай замены наяўных у насельніцтва пашпартоў на новыя біяметрычныя дакументы не плануецца. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які дзейнічае цяпер, будзе выдавацца на ранейшых умовах.

Грамадзяне самастойна будуць вырашаць, які від дакумента, што засведчвае асобу, яны хочуць атрымаць (біяметрычныя дакументы або пашпарты дзеючага ўзору). Кошт афармлення дзеючых пашпартоў не зменіцца. Захоўваецца і магчымасць выезду за мяжу па гэтым дакуменце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі