Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Беспілотнікі новай эры і робат-кулямёт - Лукашэнку прадэманстравалі магчымасці новага ўзбраення

Прэзідэнт 05.10.2018 | 17:38
Аляксандр Лукашэнка на палігоне ў Івацэвіцкім раёне
Аляксандр Лукашэнка на палігоне ў Івацэвіцкім раёне

5 кастрычніка, Івацэвіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку сёння прадэманстравалі магчымасці новых узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі айчыннай вытворчасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прыбыўшы на 174-ы вучэбны палігон Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сутнасць мерапрыемства не ў тым, каб некаму пагражаць або разгарнуць піяр-кампанію. "Некалькі месяцаў таму мною было прынята рашэнне: калі разбяромся з эканомікай, падцягнем уборачную кампанію, паглядзім і на тую зброю, якую мадэрнізавалі і стварылі для вядзення сучаснай вайны. Мы людзі ваенныя і павінны кожны дзень быць гатовы да вайны, калі гаварыць адкрытым тэкстам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Дэманстрацыю вырашылі пачаць з мадэрнізаванай тэхнікі. Першым Прэзідэнту паказалі танк Т-72БМЭ. "Толькі апошнія месяцы мы падышлі да стварэння першай беларускай паўнацэннай мадэрнізацыі гэтай баявой машыны, якая даводзіць характарыстыкі да ўзроўню сучасных баявых танкаў - Т-72Б3 і Т-90", - прадставіў абноўлены ўзор старшыня Дзяржкамваенпрама Раман Галоўчанка. На танку размешчаны новы прыцэльны комплекс з цеплавізарам і розныя датчыкі, узмоцнена браня і ўстаноўлены больш магутны рухавік. Акрамя таго, Т-72БМЭ можа страляць кіруемымі ракетамі.

"Вядома, можна было купіць Т-90, але гэта вялікія грошы - $11 млн. А ў баі ён, можа, нават і тры мінуты не пражыве, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Таму трэба стары добры, надзейны танк, які мы ведаем, давесці да ўзроўню імпартнага Т-90".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, стварыць машыну - адна справа, не менш важна навучыцца страляць з яе і трапляць у цэлі. Так Прэзідэнт намякнуў на не зусім удалае, на яго погляд, выступленне беларускага экіпажа на апошнім танкавым біятлоне (беларусаў на палігоне ў Алабіне ў падагульняючым заліку апярэдзілі расіяне і кітайцы). "Яны што, на іншых танках ваявалі або ў іх іншыя людзі? Нашы людзі неразумныя? Не. Трэцяе месца - гэта не выйгралі", - лічыць ён.

Як растлумачылі члены экіпажа танка, які змагаўся на Армейскіх гульнях і дэманстраваўся сёння, выйграць спаборніцтвы не дазволіла тэхнічная няспраўнасць. Пакуль яны мянялі баявую машыну, мінула шмат часу, і нагнаць яго не ўдалося.

"Добра, галоўнае, каб не ў баі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. І ўсё ж пацікавіўся, калі танкісты змогуць заваяваць першае месца. Тыя не сталі даваць гучных абяцанняў, але запэўнілі, што заўсёды імкнуліся да найлепшага выніку і будуць так дзейнічаць і ў далейшым.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.