Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 мая 2020, 11:36

Беларускія прадпрыемствы сарыентуюць на вытворчасць адсутных айчынных кампанентаў для электратранспарту

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы сарыентуюць на вытворчасць адсутных айчынных кампанентаў для электратранспарту. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, наведваючы выпрабавальны палігон НАН Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы далажылі, што па многіх напрамках у Беларусі ўжо асвоена вытворчасць неабходных кампанентаў, аднак гэтага недастаткова.

Аляксандр Лукашэнка даручыў комплексна заняцца гэтым пытаннем. "З часам вы павінны сказаць, хто будзе вырабляць акумулятары, рухавікі і іншае. Мы іх (прадпрыемствы. - Заўвага БЕЛТА) накіруем, куды трэба, і дапаможам у тым, у чым трэба. Нам патрэбны доследныя ўзоры, якія вы створыце. Вы павінны пакласці на стол нам будучыню. Потым мы павінны падлічыць рынкі", - сказаў Прэзідэнт.

Старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў далажыў кіраўніку дзяржавы, што ўсе яго даручэнні ў частцы развіцця электратранспарту пастаўлены на самы строгі кантроль і выконваюцца без зрываў. Фактычна створана новая навуковая школа, напрацаваны кампетэнцыі, і гэта сфарміраваная група спецыялістаў і вучоных здольна вырашаць любыя задачы ў галіне электратранспарту. Арганізавана таксама неабходная інфраструктура.

"У самой Акадэміі навук створаны ўчастак зборкі кампанентаў электрамабіляў, участак зборкі батарэй, участак па стварэнні найноўшых узораў айчынных накапляльнікаў - літыйіонных. Але мы распрацоўваем і свае графенавыя, гібрыдныя. Цяпер у нас поўнасцю айчынная элементная база (электрамабіля. - Заўвага БЕЛТА), за выключэннем кузава", - расказаў Уладзімір Гусакоў.

Работы па развіцці электратранспарту вядуцца па самых розных напрамках. Гэта не толькі легкавыя аўтамабілі, але і грузапасажырскія, мінівэны. Створаны ўзор лёдазалівачнага камбайна з электрапрыводам. Таксама выраблены доследныя ўзоры электравеласіпедаў, электраскутараў, электрасамакатаў. Арганізаваны эксперыментальны ўчастак па зборцы літыйіонных акумулятарных батарэй для персанальных электрычных транспартных сродкаў. Паралельна ствараецца інфраструктура для выкарыстання электратранспарту, уключаючы вытворчасць і ўстаноўку зарадных станцый. Электратэхналогіі прымяняюцца і пры стварэнні беспілотных лятальных апаратаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі