Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 мая 2022, 13:01

Беларускія піянеры падарылі Лукашэнку свой талісман

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Піянерскі актыў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі (БРПА) на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам з нагоды святкавання 100-годдзя піянерскага руху падарыў Прэзідэнту свой талісман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рысяня Вогнік сімвалізуе актыўных і крэатыўных, адказных і працавітых, ветлівых і сціплых, сумленных і вясёлых піянераў Беларусі. Гэты талісман з'явіўся ў БРПА ў 2019 годзе. Мяккую цацку зрабілі па эскізе гомельскай школьніцы Вікторыі Жалезняковай.

"У Палацы Незалежнасці знойдзем яму месца", - паабяцаў Аляксандр Лукашэнка.

Піянеры зрабілі памятную фатаграфію з кіраўніком дзяржавы. Яшчэ адной важнай падзеяй для іх стала экскурсія па Палацы Незалежнасці.

"Я не хачу вам ніякіх наказаў тут даваць: вам гэта ўжо надакучыла дома і ў школе. Але памятайце: усё, што трэба зрабіць цяпер, у вашы гады, - зрабіце. Вы лепшыя з моладзі. Вы будучыня нашай краіны. Таму рабіце кожны дзень нешта новае. Пастарайцеся рухацца наперад. Не спыняйцеся. Наперад, наперад і наперад! Калі ёсць у вас магчымасць дапамагчы адстаючым, дапамажыце. Гэта ў жыцці вам залічыцца", - даў наказ Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі