21 лютага, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Падарункі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі атрымалі беларускія біятланісты Антон і Дзінара Смольскія, Ганна Сола і Ілья Аўсеенка - прызёры Кубка мацнейшых спартсменаў у "Раўбічах". Па даручэнні кіраўніка дзяржавы падарункі спартсменам уручыў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Цырымонія прайшла ў нефармальнай абстаноўцы. Каб не адцягваць біятланістаў ад трэніровачнага працэсу (спаборніцтвы ў "Раўбічах" яшчэ прадаўжаюцца), міністр прыехаў непасрэдна ў спартыўны комплекс, дзе цяпер жывуць і трэніруюцца спартсмены.
"Я тут па даручэнні кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Вы ведаеце, як ён любіць спорт і асабліва біятлон. Ён назірае за развіццём біятлона, за ўсімі спаборніцтвамі, у якіх вы ўдзельнічаеце, балее за вас, перажывае за рэзультаты. І віншуе вас з паспяховым выступленнем на Кубку мацнейшых спартсменаў", - сказаў Сяргей Кавальчук.

У першыя ўжо дні спаборніцтваў, адразу пасля некалькіх паспяховых стартаў члена нацыянальнай каманды па біятлоне Антона Смольскага, Прэзідэнт павіншаваў яго з перамогамі. "Дарагі Антон! Віншую з першымі ўпэўненымі перамогамі на Кубку мацнейшых спартсменаў па біятлоне. Жадаю табе і ўсёй камандзе гэтак жа ярка выступіць у астатніх гонках перад роднымі балельшчыкамі ў "Раўбічах". Здароўя, удачы і новых поспехаў!" - гаварылася ў віншаванні.

"Вы вялікія малайцы! - сказаў на сустрэчы са спартсменамі Сяргей Кавальчук. - Вам вялікі дзякуй. І эксклюзіўны падарунак ад кіраўніка нашай краіны". Біятланісты атрымалі вялікіх памераў набор беларускага шакаладу маркі "Прэзідэнт" і асарці цукерак з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, якія былі падораны Аляксандру Лукашэнку лідарам гэтай краіны ў час нядаўняга візіту.
"Гэта, каб энергіі ў вас было больш", - заўважыў міністр.
"Гэта амаль як сілавая трэніроўка", - з гумарам адказалі біятланісты, утрымліваючы ў руках важкія падарункі.
Як адзначыў міністр, усе балельшчыкі з хваляваннем сачылі за выступленнем беларускіх біятланістаў на спаборніцтвах у "Раўбічах", асабліва калі нашых спартсменаў аддзялялі ад запаветных узнагарод літаральна некалькі дзясятых секунды. "Хачу пажадаць, каб у вас заўсёды было 0,3 секунды на вашу карысць на ўсіх спаборніцтвах, дзе вы ўдзельнічаеце, - сказаў Сяргей Кавальчук. - Мы спадзяёмся на тое, што ў далейшым вы будзеце толькі прыбаўляць і рэзультаты будуць лепшымі. Мы ў вас верым".

Спаборніцтвы ў "Раўбічах" прадаўжаюцца: 22 лютага тут адбудзецца класічная змешаная эстафета, пачатак - у 11.00, а 23 лютага, у заключны дзень, масавыя старты ў мужчын і жанчын.-0-

Фота Мікалая Пятрова