Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Усе навіны

Беларусі цікавы вопыт замежных краін у сферы канстытуцыйнага права - Лукашэнка

Прэзідэнт 31.05.2019 | 10:47
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Беларусі ўяўляе цікавасць вопыт замежных краін у сферы канстытуцыйнага права. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі канстытуцыйных судоў замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь у знакавы для краіны год - 25-годдзя Канстытуцыі прымае прадстаўнічы форум, прысвечаны сучаснаму канстытуцыйнаму развіццю дзяржаў.

"Мы высока цэнім вашу гатоўнасць дзяліцца сваім вопытам у сферы канстытуцыйнага правасуддзя. Ён для нас, безумоўна, цікавы", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў удзел у форуме Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права, з якой Беларусь выбудоўвае даволі канструктыўнае ўзаемадзеянне. "Разлічваем на прадаўжэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў актуальнасць пытанняў права, іх важнасць для стварэння справядлівага грамадства, дзе кожны грамадзянін знаходзіцца пад надзейнай абаронай дзяржавы, а непарушнасць палітычнага ўпарадкавання гарантуе Асноўны Закон. "Вяршэнства закону ў дзяржаве, захаванне яго норм і прынцыпаў на ўсіх узроўнях палітычнага, сацыяльнага і духоўнага жыцця людзей - прыкмета высокаразвітога грамадства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прынятая ў Беларусі чвэрць стагоддзя таму Канстытуцыя надала магутны імпульс станаўленню дэмакратычных інстытутаў у краіне. "Равеснік Асноўнага Закона Канстытуцыйны суд садзейнічае ўмацаванню нашай дзяржаўнасці, - сказаў ён. - Важнейшае паўнамоцтва нашага Канстытуцыйнага суда - прыняцце штогадовых пасланняў аб стане канстытуцыйнай законнасці. Гэта галоўны нарматыўна-прававы акт нашага Канстытуцыйнага суда, упэўнены, і ў вас у той ці іншай форме (ёсць падобны прававы акт. - Заўвага БЕЛТА). Агучаныя ў іх высновы і прапановы па развіцці прававой сістэмы дзяржавы з'яўляюцца значным фактарам удасканалення нарматворчай і правапрымяняльнай дзейнасці". Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што пасланне Канстытуцыйнага суда штогод агучваецца ў парламенце ў прысутнасці прадстаўнікоў усіх галін улады, а прапановы, якія ў ім змешчаны, падлягаюць няўхільнаму выкананню.

Прэзідэнт зрабіў акцэнт на асобай ролі заканадаўчых норм у жыццядзейнасці грамадства і адказнасці тых, хто распрацоўвае законы і кантралюе іх выкананне. "Законы - жывая матэрыя. Яны вяршаць лёсы людзей, краін і свету. Ад вас усіх, хто стварае, удасканальвае і, галоўнае, кантралюе выкананне гэтых законаў, залежыць, наколькі гарманічна будзе развівацца сучаснае грамадства, наколькі справядлівы будзе свет, у якім мы жывём", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы са шкадаваннем канстатаваў, што ў сучасным свеце паводзіны палітыкаў далёка не заўсёды з'яўляюцца адказнымі і строга адпавядаюць літары закону. "І да чаго гэта прыводзіць? Да гандлёвых войнаў, хаосу і гэтак далей, калі мы, перш за ўсё палітыкі, стаім над законам, над прававымі актамі, якія прызнаны ў свеце, на міждзяржаўным узроўні, над тымі пагадненнямі, якія заключаны і маюць сілу закону ў тых ці іншых дзяржавах, - сказаў ён. - Гэта канфлікты, гэта войны ў тых ці іншых рэгіёнах. Калі так пойдзе і далей, мы прыйдзем да новай сусветнай вайны. Думаю, што гэта будзе апошняя вайна". Каб не дапусціць такога развіцця падзей, захаваць мір і стабільнасць, неабходна строга выконваць нормы заканадаўства на ўсіх узроўнях. "Трэба выконваць міжнароднае права і ўнутраныя законы. Беларусь не проста да гэтага гатова, а заўсёды заклікае да гэтага і будзе заўсёды рабіць так, каб у свеце быў спакой і стабільнасць", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Беларусь з'яўляецца асацыіраваным членам Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права Савета Еўропы (Венецыянская камісія) з 1994 года.

Супрацоўніцтва краіны з гэтай міжнароднай структурай садзейнічае аб'ектыўнаму інфармаванню прадстаўнікоў еўрапейскіх канстытуцыйных судоў, Савета Еўропы і Еўрапейскага саюза аб сучасным развіцці прававой сістэмы Беларусі, дае магчымасць улічваць еўрапейскі вопыт у сферы абароны правоў і свабод чалавека, атрымліваць актуальную і аб'ектыўную інфармацыю аб працэсах, што адбываюцца ў канстытуцыйна-прававой сферы ў розных дзяржавах.

Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права - незалежны кансультатыўны орган Савета Еўропы. Яе задача - ажыццяўленне прынцыпаў прававой дзяржавы і дэмакратыі, а таксама даследаванне праблем, звязаных з функцыянаваннем, умацаваннем і развіццём дэмакратычных інстытутаў.

Членамі Венецыянскай камісіі з'яўляюцца 47 дзяржаў - членаў Савета Еўропы, а таксама 14 краін, якія не ўваходзяць у СЕ. Акрамя таго, пяць дзяржаў маюць статус наглядальніка, яшчэ два - спецыяльны статус партнёра па супрацоўніцтве.-0-

Лукашэнка: дэмакратыі і свабоды ў Беларусі ніколькі не менш, чым у іншых краінахЛукашэнка: дэмакратыі і свабоды ў Беларусі ніколькі не менш, чым у іншых краінах
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Беларусь не мае такіх рэсурсаў, таму ў краіне марудна ідуць рэформы: памылкі могуць дорага каштаваць.
Лукашэнка: у бліжэйшы час у Беларусі будзе або новая Канстытуцыя, або ўнясуць праўкі ў дзеючуюЛукашэнка: у бліжэйшы час у Беларусі будзе або новая Канстытуцыя, або ўнясуць праўкі ў дзеючую
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі думаюць аб новым этапе ў сувязі са змяненнямі, якія дыктуе само жыццё.
"Народу не было чаго есці, а нас сталі вучыць дэмакратыі" - Лукашэнка адказаў на папрокі ў аўтарытарызме"Народу не было чаго есці, а нас сталі вучыць дэмакратыі" - Лукашэнка адказаў на папрокі ў аўтарытарызме
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што, развіваючы ў 1990-я гады Канстытуцыю і іншыя прававыя акты, у Беларусі зыходзілі з існуючых рэалій.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.