Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2021, 09:05

Беларусі і Бельгіі важна захаваць і паслядоўна развіваць адносіны - Лукашэнка

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля бельгійцаў Філіпа і грамадзян Каралеўства Бельгія з нацыянальным святам гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Карыстаюся магчымасцю, каб пацвердзіць, што Беларусь застаецца адкрытай для канструктыўнага дыялогу. Плённае шматгадовае беларуска-бельгійскае ўзаемадзеянне ў гандлёвай і гуманітарнай сферах садзейнічалі стварэнню цесных дружалюбных сувязей і добрых міжчалавечых адносін паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што насуперак усім складанасцям гэтага часу важна захаваць і паслядоўна развіваць дасягнутае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі