Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лістапада 2022, 10:29

Беларусь збіраецца ініцыяваць стратэгічны дыялог АДКБ - КНР

24 лістапада, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у час свайго старшынства ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы мае намер ініцыяваць "Стратэгічны дыялог АДКБ - КНР". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пленарным пасяджэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Ерэване, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўмацаванню пазіцый АДКБ на міжнароднай арэне будзе садзейнічаць пашырэнне партнёрскіх сувязей з глабальнымі ігракамі, такімі як Кітай.

"У гэтых мэтах беларускае старшынства мае намер ініцыяваць "Стратэгічны дыялог АДКБ - КНР (можа, Індыя, яшчэ прапрацуем) шляхам арганізацыі ў Беларусі сустрэч прадстаўнікоў міністэрстваў замежных спраў, абароны, апаратаў саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ і адпаведных дзяржаў, як Кітай, дапусцім", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі