Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 мая 2021, 09:01

Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі патэнцыялу ўзаемадзеяння з Іарданіяй у розных галінах - Лукашэнка

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II з Днём незалежнасці гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Рэспубліка Беларусь разглядае Іарданію ў якасці апоры стабільнасці ў рэгіёне Блізкага Усходу і падтрымлівае намаганні вашай вялікасці па забеспячэнні бяспекі ў каралеўстве і суседніх краінах", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў зацікаўленасць у развіцці ўсебаковых адносін з Іарданіяй, заснаваных на ўзаемнай дружбе і даверы, а таксама выказаў упэўненасць у паспяховай рэалізацыі патэнцыялу ўзаемадзеяння ў розных галінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі