Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2019, 09:18

Беларусь заслужыла прыняць чэмпіянат свету па фігурным катанні - Лукашэнка

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заслужыла прыняць чэмпіянат свету па фігурным катанні і даказала, што можа гэта зрабіць на высокім узроўні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 студзеня, наведваючы гала-паказ чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні ў "Мінск-Арэне", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што аматары спорту, назіраючы за выступленнем фігурыстаў на чэмпіянаце Еўропы ў Мінску, нават забылі аб іншых буйных спаборніцтвах: турніры "Вялікага шлема" ў Аўстраліі, этапе Кубка свету па біятлоне ў Італіі, чэмпіянаце свету па хакеі з мячом у Швецыі.

"Мы забылі пра ўсё! І што цяпер, калі вы паедзеце? - спытаў Аляксандр Лукашэнка. - Я думаю, вы, асабліва беларусы, зразумелі, да чаго я вяду. Тая атмасфера, якая была ў "Мінск-Арэне", той стан нашага беларускага грамадства на гэтым тыдні. Мы заслужылі (я звяртаюся да арганізатараў), мы даказалі, што можам прыняць чэмпіянат свету.

Ад імя беларусаў і гасцей сталіцы Прэзідэнт падзякаваў Міжнароднай федэрацыі канькабежнага спорту за тое, што даверыла Беларусі ўпершыню ў яе суверэннай гісторыі правесці чэмпіянат Еўропы. "Я чую ацэнкі: яны станоўчыя. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што мы здольныя да большага. І калі вы вырашыце прыехаць сюды з большым, я абяцаю, што вы не пашкадуеце", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі