Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 снежня 2019, 17:01

Беларусь выступае фарпостам Расіі - Лукашэнка

24 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь выступае фарпостам Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі "Рэха Масквы" Аляксею Венядзіктаву, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта я і сказаў на апошніх перагаворах. Я так і сказаў, што мы сёння выступаем фарпостам Расіі. І задаў Прэзідэнту (Уладзіміру Пуціну. - Заўвага БЕЛТА) пытанне: ты ж не дапускаеш, што мы прапусцім танкі на Маскву, калі яны туды пойдуць. Вобразна кажучы. Вядома, танкамі сёння не ваююць. Не з танкаў пачынаюць, танкі - потым", - заявіў беларускі лідар.

"Але я гавару, што калі раптам нехта захоча паваяваць з Расіяй, мы ж убок не адыдзем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі