Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 студзеня 2020, 19:16

Беларусь увяла экалагічны падатак на транзіт нафты па сваёй тэрыторыі

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 9 "Аб падаткаабкладанні", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У мэтах фарміравання крыніцы грашовых сродкаў для ліквідацыі магчымых экалагічных наступстваў у выпадку аварыі на магістральным нафтаправодзе альбо іншых непрадбачаных сітуацый, звязаных з перамяшчэннем нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі, для арганізацый, якія ажыццяўляюць транспарціроўку нафты і нафтапрадуктаў, устаноўлена стаўка падатку на прыбытак у памеры 50 працэнтаў.

Акрамя таго, аб'ектам падаткаабкладання экалагічным падаткам прызнана транзітная транспарціроўка па тэрыторыі Беларусі нафты і нафтапрадуктаў магістральнымі трубаправодамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі