Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 чэрвеня 2018, 10:19

Беларусь цалкам падтрымлівае кантроль над мірным выкарыстаннем атамнай энергіі - Лукашэнка

11 чэрвеня, Цындаа /Кар. БЕЛТА/. Беларусь цалкам падтрымлівае кантроль над мірным выкарыстаннем атамнай энергіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 чэрвеня на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь цалкам падтрымлівае кантроль над мірным выкарыстаннем атамнай энергіі і раўнапраўнае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва пры яе выкарыстанні ў мірных мэтах, замацаваных у Астанінскай дэкларацыі ШАС", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт лічыць, што развіццё супрацоўніцтва ў пытаннях умацавання ядзернай бяспекі, мірнага выкарыстання атама і даследаванняў у гэтай сферы можа стаць адным з напрамкаў, якія ўяўляюць значны ўзаемны інтарэс для краін ШАС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі