Фота з архіва
1 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 студзеня 2025 года ўжо трэці раз прымае старшынства ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў якасці старшыні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета накіраваў зварот кіраўнікам дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, тэкст якога ёсць у распараджэнні БЕЛТА.
"За мінулае дзесяцігоддзе наш саюз здолеў даказаць слушнасць ідэі цеснай эканамічнай інтэграцыі, сваю жыццяздольнасць і рэзультатыўнасць. Сумеснымі намаганнямі мы нарасцілі патэнцыял макраэканамічнай устойлівасці і мінімізавалі ўплыў негатыўных геапалітычных фактараў, - гаворыцца ў звароце. - 2025 год для Еўразійскага эканамічнага саюза будзе знакавым: завяршаецца пяцігодка рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі і закладваецца фундамент для старту новага этапу і рэалізацыі Дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045 года "Еўразійскі эканамічны шлях".
У мэтах умацавання плённага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў звароце прапануецца вызначыць асноўныя прыярытэты, якія павінны аказацца ў цэнтры агульнай увагі ў бягучым годзе. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што паслядоўная рэалізацыя гэтых напрамкаў будзе садзейнічаць далейшаму развіццю еўразійскай інтэграцыі і пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Тэхналагічны патэнцыял і кааперацыя
"Неабходна сканцэнтраваць сумесныя намаганні на развіцці тэхналагічнага патэнцыялу дзяржаў - членаў ЕАЭС, фарміраванні агульнай прасторы кааперацыйнага ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах эканомікі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
У гэтых мэтах трэба актывізаваць рэалізацыю сумесных праектаў і праграм у сферах інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, штучнага інтэлекту, электратранспарту, мікраэлектронікі, робататэхнікі і новых матэрыялаў. "Супрацоўніцтва ў гэтым напрамку дасць магчымасць забяспечыць надзейную базу для развіцця партнёрскіх адносін паміж прадпрыемствамі дзяржаў - членаў ЕАЭС у мэтах стварэння новых імпартазамяшчальных вытворчасцей, выпуску сумеснай прадукцыі пад еўразійскім брэндам", - заявіў беларускі лідар.
Харчовая бяспека
Для павышэння харчовай бяспекі саюза беларускі бок прапануе сканцэнтраваць намаганні на развіцці селекцыі і насенняводства, павышэнні генетычнага патэнцыялу племянной сельскагаспадарчай жывёлы.
Адзіная транспартная прастора і лагістыка
Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці завяршыць фарміраванне адзінай транспартнай прасторы з прыняццем роўных (недыскрымінацыйных) умоў і забеспячэннем справядлівай канкурэнцыі, асабліва пры выкананні паветраных перавозак паміж краінамі ЕАЭС.
Трэба прадоўжыць работу па адмене дазвольнай сістэмы на ўсе віды міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў у трэція краіны і з іх.
"Асабліва важна ствараць новыя і ўдасканальваць дзеючыя лагістычныя ланцужкі бесперашкоднай дастаўкі грузаў, развіваць "бясшвовыя" і бяспечныя міжнародныя транспартныя калідоры, якія звязваюць дзяржавы - члены ЕАЭС", - гаворыцца ў звароце.
Аднолькавыя ўмовы і празрыстая канкурэнцыя
Асобную ўвагу Прэзідэнт Беларусі звярнуў на неабходнасць далейшай мэтанакіраванай работы па выраўноўванні ўмоў ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, стварэнні агульнага і празрыстага канкурэнтнага асяроддзя на ўнутранай прасторы саюза.
"Пры гэтым ключавое значэнне мае рэзультатыўнае завяршэнне фарміравання агульных энергетычных рынкаў ЕАЭС", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Абарона ўнутранага рынку
У бягучых умовах беларускі бок бачыць неабходнасць прадоўжыць работу па абароне ўнутранага рынку. Такая дзейнасць павінна быць накіравана як на ўдасканаленне мытна-тарыфнага рэгулявання для выраўноўвання ўмоў гаспадарання ў ЕАЭС, так і на паўнацэнную абарону еўразійскага рынку ад небяспечнай прадукцыі.
"Важна забяспечыць прыняцце заснаваных на перадавой сусветнай практыцы і навуковай доказнай базе адзіных тэхнічных патрабаванняў, гарманізацыю нацыянальных стандартаў і пераход на прымяненне міждзяржаўных стандартаў. Неабходна стварыць кантралюемыя ўмовы доступу імпартных тавараў на ўнутраны рынак, прадоўжыць эфектыўнае прымяненне сістэмы кіравання рызыкамі пры вызначэнні мытнага кошту тавараў", - гаворыцца ў дакуменце.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у існуючых эканамічных рэаліях своечасовым можа стаць стварэнне ў ЕАЭС уласнай біржавой сістэмы індыкатараў таварных рынкаў на ключавыя тавары (нафтапрадукты, сельгаспрадукцыя, лесапрадукцыя, будматэрыялы і іншае) на базе наяўных інфармацыйных, метадалагічных і тэхналагічных платформ краін саюза.
"Патрэбны стымул для далейшага развіцця біржавога гандлю і фарміравання канкурэнтных цэн на тавары", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Лічбавая трансфармацыя
Яшчэ адзін прыярытэт датычыцца галіны лічбавай трансфармацыі, дзе патрэбна актывізацыя ўзаемадзеяння дзяржаў - членаў ЕАЭС.
"У сучасным свеце ўзровень развіцця лічбавых тэхналогій адыгрывае вызначальную ролю ў канкурэнтаздольнасці краін. Адной з важнейшых задач стане ўстараненне існуючых лічбавых бар'ераў. Лічым, што праведзеная работа дасць магчымасць дасягнуць сінергетычнага эфекту ў развіцці эканомік дзяржаў-членаў і лічбавай прасторы ЕАЭС", - заявіў беларускі лідар.
Для павышэння эфектыўнасці сістэмы дзяржаўных закупак прапануецца канчаткова ўрэгуляваць пытанне аб узаемным прызнанні электроннага лічбавага подпісу дзяржаў - членаў саюза і садзейнічаць далейшаму пашырэнню лічбавых інструментаў у гэтай сферы.
"У сувязі з актыўным развіццём электроннага гандлю з'яўляецца неабходнасць асобнага рэгулявання ў саюзе дзейнасці маркетплэйсаў разам з пошукам аптымальнай мадэлі для ўліку інтарэсаў як дзяржавы, так і электронных гандлёвых пляцовак, прадаўцоў і спажыўцоў", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.
Міжнароднае супрацоўніцтва
Новы імпульс патрэбны і для развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ва ўсіх яго фарматах, стварэння дадатковых умоў для прасоўвання тавараў саюза на замежныя рынкі.
"Узаемадзеянне дзяржаў-членаў з блізкімі па сваіх статутных мэтах і ідэалогіі рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, а таксама развіццё партнёрства ў рамках інстытута дзяржавы - наглядальніка пры ЕАЭС з'яўляецца важным фактарам умацавання эканамічнага патэнцыялу саюза. Асаблівая ўвага павінна ўдзяляцца практычным аспектам спалучэння інтэграцыйных патэнцыялаў ЕАЭС, СНД, ШАС і БРІКС, развіццю гандлёва-эканамічных адносін з дзяржавамі - удзельніцамі АСЕАН", - падкрэсліў беларускі лідар.
Далейшую работу па рэалізацыі падпісаных на ўзроўні ЕАЭС пагадненняў аб свабодным гандлі і гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з дружалюбнымі краінамі, актывізацыю перагавораў з перспектыўнымі партнёрамі беларускі бок лічыць ключавымі практычнымі элементамі пазіцыянавання саюза як міжнароднай рэгіянальнай арганізацыі, якая паспяхова функцыянуе на Еўразійскім кантыненце.
Сацыяльны і гуманітарны парадак дня
Не менш важнай з'яўляецца сумесная работа ў сацыяльнай і гуманітарнай сферах.
"Відавочна, што далейшае развіццё ЕАЭС павінна быць непарыўна звязана з павышэннем дабрабыту грамадзян дзяржаў - членаў саюза. У сувязі з гэтым у полі нашай больш пільнай увагі павінна знаходзіцца супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, адукацыі, спорту, турызму, культуры, у іншых гуманітарных сферах", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Інфармацыйнае ўзаемадзеянне
Паводле слоў Прэзідэнта, як ніколі раней, ад краін ЕАЭС патрабуецца пераход на новы ўзровень інфармацыйнага ўзаемадзеяння для прыняцця эфектыўных мер супраць розных дэструктыўных рэсурсаў, агрэсіўных выпадаў.
"Бачыцца мэтазгоднай распрацоўка кансалідаванага падыходу да фарміравання агульнай інфармацыйнай прасторы на аснове паважання традыцыйных каштоўнасцей нашых краін, гістарычнай і культурнай спадчыны народаў", - заявіў ён.
"І, безумоўна, мы павінны дастойна адзначыць асаблівую дату ў нашай агульнай гісторыі - 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, аб'яднаць намаганні, накіраваныя на забеспячэнне міру і барацьбу з нацызмам, які зноў становіцца пагрозай для ўсяго чалавецтва, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння важна дэманстраваць сусветнай супольнасці, што, толькі паважаючы адзін аднаго і выконваючы прававыя нормы, магчыма развівацца, будаваць будучыню, дасягаць дабрабыт".-0-