Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 мая 2020, 09:10

Беларусь разлічвае пашырыць супрацоўніцтва з Эфіопіяй у розных галінах

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Эфіопіі Сахле-Ворк Зеўдэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём устанаўлення міру і дэмакратыі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адносіны дзвюх краін традыцыйна будуюцца на аснове цеснай дружбы і даверу, іх нязменна характарызуе высокая ступень узаемаразумення.

"Спадзяюся, што мы зможам значна пашырыць двухбаковае супрацоўніцтва ў гандлёвай, навукова-тэхнічнай і адукацыйнай галінах на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сахле-Ворк Зеўдэ моцнага здароўя і поспехаў у палітычнай дзейнасці, а жыхарам Эфіопіі - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі