ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 ліпеня 2021, 11:11

Беларусь разлічвае надаць імпульс развіццю ядзерных тэхналогій

У час сустрэчы
У час сустрэчы

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з прэзідэнтам Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатаўскі інстытут" Міхаілам Кавальчуком, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта сустрэча, як часта кажуць, можа стаць гістарычнай, таму што яна надасць дадатковы імпульс развіццю ядзерных тэхналогій у Беларусі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што расійскія вучоныя займаюць вядучыя пазіцыі ў свеце - пачынаючы ад мірнага атама да самых сучасных навуковых распрацовак. Расіяне - галоўныя партнёры вучоных Беларусі ў многіх даследаваннях. У сферы выкарыстання атамнай энергіі краіны бачаць вялікія перспектывы для сумеснага супрацоўніцтва.

"Некалі я наведаў наш ядзерны цэнтр у Соснах (Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў. - Заўвага БЕЛТА). Вельмі ўважліва глядзеў за ім, дагэтуль прыглядаюся. Шчыра кажучы, я ўвесь час думаю, як бы нам актывізавацца ў гэтым цэнтры", - сказаў Прэзідэнт. На яго думку, інстытут у Соснах уяўляе сабой вялікую каштоўнасць і мае навуковы патэнцыял.

У лютым Курчатаўскі інстытут і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Для яго рэалізацыі распрацаваны праект дарожнай карты супрацоўніцтва да 2030 года. "Ведайце, што я буду падтрымліваць усе прапановы. Ведаю, што ў вас аж, па-мойму, з 44 мерапрыемстваў распрацавана саюзная праграма", - дадаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў асаблівую ролю дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава ў развіцці супрацоўніцтва па гэтых напрамках.

Курчатаўскі інстытут аказваў падтрымку беларускім калегам пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі. "Вы навучылі вельмі шмат чаму нас. Мы гатовы будаваць гэтыя станцыі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - На тых станцыях, якія будуюцца (расіянамі. - Заўвага БЕЛТА), мы можам прымаць удзел, не гаворачы ўжо аб тэрыторыі Расіі, калі будуць узводзіцца такія атамныя станцыі".

"Словам, вельмі шмат пытанняў, - рэзюмаваў Прэзідэнт. - Я хачу, каб гэта сустрэча была гістарычнай. Каб мы ад гэтага пачалі нейкі сур'ёзны адлік для развіцця ядзернай энергетыкі ў Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі