Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь разлічвае на развіццё кантактаў з Саветам Еўропы ў сферы мясцовага самакіравання - Лукашэнка

Прэзідэнт 29.04.2019 | 11:47
Аляксандр Лукашэнка і Андэрс Кнапэ
Аляксандр Лукашэнка і Андэрс Кнапэ

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на развіццё кантактаў з Саветам Еўропы ў сферы мясцовага самакіравання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Андэрсам Кнапэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь мае сваё бачанне развіцця мясцовага самакіравання. "Мы, зразумела, будзем рухацца ў напрамку большай самастойнасці органаў мясцовага самакіравання, - сказаў Прэзідэнт. - Шмат добрага з таго, што створана ў вас, падлягае перайманню ў Беларусі. Думаю, добрай падмогай у рэалізацыі сказанага былі б больш цесныя кантакты органаў мясцовага самакіравання з адпаведнымі структурамі Еўрапейскага саюза".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўжо абмяркоўваў тэму развіцця мясцовага самакіравання з папярэдніцай Андэрса Кнапэ на гэтай пасадзе - Гудрун Мослер-Цёрнстром. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яму прыемна вярнуцца да дыскусіі па гэтых пытаннях з чалавекам, які мае вялікі асабісты вопыт у мясцовым самакіраванні. "Думаю, ваш сённяшні візіт у Беларусь надасць новы імпульс нашаму супрацоўніцтву з Еўрапейскім рэгіёнам у плане развіцця мясцовага самакіравання, а таксама рэгіянальнага кіравання", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да старшыні кангрэса.

У сваю чаргу Андэрс Кнапэ адзначыў, што ўпершыню знаходзіцца ў Беларусі і свой пяцідзённы візіт лічыць плённым. Паводле яго слоў, кангрэсу прыемна бачыць той інтарэс, які беларускія ўлады праяўляюць да пытанняў развіцця мясцовага самакіравання. "Беларусь заўсёды ўяўляла і ўяўляе інтарэс для Савета Еўропы і нашага кангрэса ў плане супрацоўніцтва. За два дні я ўжо атрымаў добрыя ўражанні і ад абстаноўкі, і ад абмеркаванняў з прадстаўнікамі ўрада, мясцовых і рэгіянальных улад і бізнесу", - сказаў Андэрс Кнапэ.

У час сустрэчы не раз падкрэслівалася, што ў Беларусі выбудавана дзейсная сістэма рэгіянальнага кіравання. Яна нацэлена галоўным чынам на тое, каб узняць узровень жыцця па ўсёй краіне і асабліва ў рэгіёнах, малых населеных пунктах. Важная роля ў гэтым працэсе адводзіцца мясцоваму самакіраванню і перш за ўсё Саветам дэпутатаў усіх узроўняў, а таксама ініцыятыўным грамадзянам. Размова ішла аб тым, каб узмацніць іх ролю ў мясцовым самакіраванні, зрабіць работу больш эфектыўнай.

Старшыня кангрэса выказаў гатоўнасць аказваць Беларусі садзейнічанне ў развіцці мясцовага самакіравання, у прыватнасці ў падрыхтоўцы спецыялістаў, якія дапамогуць умела выбудаваць на месцах дыялог з цэнтральнай уладай. Гэта прапанова знайшла падтрымку з боку кіраўніцтва беларускай дзяржавы. Беларусь бачыць перспектыўнасць у развіцці супрацоўніцтва з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы і мае намер укараняць пазітыўны вопыт іншых краін, калі ён будзе адпавядаць яе нацыянальным інтарэсам.

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад з'яўляецца кансультатыўным органам Савета Еўропы. Мэта кангрэса - актыўнае ўключэнне мясцовых і рэгіянальных улад у дзейнасць Савета Еўропы і пашырэнне яго асноватворных каштоўнасцей. Арганізацыя налічвае 324 удзельнікі, якія прадстаўляюць 47 дзяржаў. Яна складаецца з Палаты мясцовых улад і Палаты рэгіёнаў. Статусам запрошанага наглядальніка ў кангрэсе валодаюць дзве арганізацыі з Беларусі - ГА "Фонд імя Л.Сапегі" і Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

У верасні 2018 года Беларусь упершыню наведала старшыня кангрэса Гудрун Мослер-Цёрнстром. Яна прыняла ўдзел у круглым стале па актуальных пытаннях мясцовага самакіравання, арганізаваным Саветам Рэспублікі. У снежні 2018 года ў Мінску прайшоў семінар па пытаннях развіцця асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў у Беларусі, у якім прынялі ўдзел вядучыя эксперты па развіцці мясцовага самакіравання ў краінах - членах Савета Еўропы. У прадаўжэнне дыялогу ў лютым 2019 года адбылося абмеркаванне пытанняў удасканалення работы асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў. У ім таксама ўдзельнічалі эксперты Савета Еўропы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.