Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 мая 2022, 13:39

Беларусь пры дапамозе Расіі ўжо да канца года разлічвае атрымаць уласную ракету тыпу "Іскандэр"

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пры дапамозе Расіі ўжо да канца года разлічвае атрымаць уласную ракету тыпу "Іскандэр". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі захавалі і развіваюць прамысловую базу, вырабляючы многія віды прадукцыі, у тым ліку ў сферы ваенна-прамысловага комплексу.

"З Пуціным абмяркоўвалі праблему ракетабудавання. Дапамогуць нам давесці да розуму новыя ракеты, якія мы ствараем. Мы значна рушылі наперад, але з расіянамі мы хутчэй створым нармальную ракету - кампетэнцый у іх больш. Мы самі яе зробім, але для гэтага спатрэбіцца больш за год. А калі разумны чалавек прыйдзе і падкажа, што мы не так робім, то да канца года атрымаем ужо ракету тыпу "Іскандэр". Вельмі добрая зброя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі