Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь прадоўжыць настойліва развіваць адносіны з Грузіяй - Лукашэнка

Прэзідэнт 23.08.2019 | 10:57
Аляксандр Лукашэнка і Мамука Бахтадзэ
Аляксандр Лукашэнка і Мамука Бахтадзэ

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадоўжыць настойліва развіваць адносіны з Грузіяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Грузіі Мамукам Бахтадзэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі цесна супрацоўнічаем з усімі постсавецкімі рэспублікамі, не дзелім іх на дрэнных і добрых. Думаю, калі нават ёсць нейкія недахопы і праблемы ў супрацоўніцтве, іх трэба пераадольваць - спакойна, цярпліва. Што мы і робім з некаторымі дзяржавамі постсавецкага перыяду. Вы ў гэтым плане можаце разлічваць, што мы настойліва, цярпліва (хоць мы гэты перыяд прайшлі ўжо) будзем развіваць нашы адносіны на карысць беларускага і грузінскага народаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што заўсёды прыводзіць у прыклад беларуска-грузінскае супрацоўніцтва, нягледзячы на тое, што паміж краінамі складваецца невялікі тавараабарот. Па выніках 2018 года Беларусь і Грузія нагандлявалі на $87,1 млн, а абарот паслуг дасягнуў $26,1 млн. "Мы пачыналі некалі з нуля і не маглі сабе ўявіць, як можна гандляваць з Грузіяй у сувязі з праблемамі ў яе з Расійскай Федэрацыяй і іншымі пытаннямі. Аднак літаральна за некалькі гадоў мы навучыліся гандляваць, бачым перспектывы", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў асаблівыя дружалюбныя адносіны, што склаліся паміж беларускім і грузінскім народамі. "Гэта блізкія нам людзі, якіх нямала жыве ў нас. Святы, якія вы праводзіце на беларускай зямлі, ведаюць у кожнай вёсачцы", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Мамука Бахтадзэ расказаў, што яшчэ ў пачатку сваёй кар'еры, працуючы ў прыватным сектары, а потым кіруючы Грузінскай чыгункай, ён часта бываў у Беларусі, таму ведае, што беларусаў і грузін звязваюць цёплыя адносіны.

"Вы згадалі лічбу нашага гандлю. Так, мы пачыналі з нуля. Але я ўпэўнены, што мы зможам падвоіць яе: наша міжурадавая камісія працуе вельмі эфектыўна. Я хацеў бы падкрэсліць, што ваш першы візіт у Грузію ў 2015 годзе даў вялікі стымул развіццю нашых адносін. І, вядома ж, я хачу падзякаваць вам і вашаму народу за прынцыповую падтрымку нашай тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту. Грузінскі народ гэтага ніколі не забудзе", - заявіў прэм'ер-міністр.

Аляксандр Лукашэнка адказаў, што такая палітыка - прынцыповая пазіцыя Беларусі ў адносінах да любой краіны. "З любой дзяржавай гэта можа адбыцца, і гэта недапушчальна", - падкрэсліў ён.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Грузіяй за першае паўгоддзе склаў $37 млн, знізіўшыся на 5 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Беларускі экспарт прасеў на 12,7 працэнта да $25,4 млн, аднак сальда для краіны склалася дадатнае ў памеры $13,8 млн.

Аснову беларускіх паставак у бягучым годзе сфарміравалі сінтэтычныя ніці, малако і малочная прадукцыя, лякарствы, электрычныя трансфарматары, правады і кабелі. З Грузіі імпартаваліся мінеральная вада, моцныя спіртныя напіткі, вінаградныя віны, арэхі, нафтапрадукты.

У Беларусі працуюць 17 прадпрыемстваў з грузінскім капіталам, у Грузіі - больш як 20 прадстаўніцтваў, даччыных прадпрыемстваў, суб'ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб'ютараў беларускіх кампаній. У Тбілісі і Батумі адкрыты два мэблевыя салоны з прадукцыяй "Пінскдрэва", а таксама 10 магазінаў беларускіх прадуктаў харчавання. Вясной мінулага года ў Тбілісі адкрылася зборачная вытворчасць магілёўскіх ліфтаў, а ў Батумі з сакавіка бягучага года выпускаюць трактары малой магутнасці Бабруйскага завода трактарных дэталей і агрэгатаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.