
Сяргей Лебедзеў. Фота з архіва
14 кастрычніка, Астана /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок падтрымаў пераназначэнне Сяргея Лебедзева на пасаду старшыні Выканкама - выканаўчага сакратара СНД. Аб гэтым на саміце Садружнасці ў Астане заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На заканчэнне некалькі слоў хацелася б сказаць аб пераназначэнні Сяргея Мікалаевіча Лебедзева на чарговы трохгадовы перыяд. Вопытны, дасведчаны, надзейны чалавек. Мы - за", - абазначыў пазіцыю беларускага боку Аляксандр Лукашэнка.-0-