
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Зімбабвэ аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых (афіцыйных) пашпартоў. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 7 мая, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідара.
Праект пагаднення адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў па гэтым дакуменце, а таксама падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.-0-