Сцяг Серада, 18 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 мая 2025, 13:00

Беларусь і Зімбабвэ дамовіліся стварыць камісію на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Зімбабвэ дамовіліся стварыць камісію на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў у Мінску з зімбабвійскім калегам Эмерсанам Мнангагвам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся стварыць камісію на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Яна стане стратэгічным механізмам высокага ўзроўню, што дасць магчымасць каардынаваць работу ўжо дзеючых сумесных камісій і камітэтаў", - сказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, адпаведны праект пагаднення будзе падрыхтаваны да яго візіту ў адказ у Зімбабвэ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі