Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 снежня 2019, 11:05

Беларусь і В'етнам многае зрабілі для больш паспяховага развіцця эканамічных адносін - Лукашэнка

12 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам многае зрабілі для больш паспяховага развіцця гандлёва-эканамічных адносін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага сходу В'етнама Нгуен Тхі Кім Нган, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас вельмі добрыя сувязі. Яны заснаваны на добрай гісторыі нашых дзяржаў, якая можа быць гордасцю любых дзяржаў і базай для развіцця адносін, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - За апошні час мы многае зрабілі для таго, каб нашы гандлёва-эканамічныя адносіны развіваліся больш паспяхова. Што датычыцца палітыкі, міжнароднага парадку дня, то ў нас вельмі добрыя пазіцыі, і па парадку дня міжнародных адносін яны абсалютна супадаюць".

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем канстатаваў, што кіраўнікі в'етнамскага парламента рэгулярна наведваюць Беларусь. "Вашы старшыні ў нас у Беларусі пастаянныя госці, - адзначыў ён. - Я вельмі хацеў бы, каб ваш візіт у Беларусь надаў дадатковы імпульс нашаму супрацоўніцтву па ўсіх напрамках".

У сваю чаргу Нгуен Тхі Кім Нган падкрэсліла, што рада зрабіць візіт у Беларусь. "Гэта вельмі прыгожая краіна", - сказала яна.

Старшыня Нацыянальнага сходу перадала кіраўніку беларускай дзяржавы прывітанне ад Прэзідэнта В'етнама Нгуен Фу Чонга і запрашэнне яшчэ раз наведаць гэту краіну.

Парламенцкая дэлегацыя В'етнама наведвае Беларусь 12-14 снежня. У час візіту адбудуцца сустрэчы дэлегацыі са спікерамі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Наталляй Качанавай і Уладзімірам Андрэйчанкам, прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам.

Парламентарыі В'етнама плануюць наведаць Мінскі аўтамабільны завод і прадпрыемства "Адані", якое выпускае надгляднае рэнтгенаўскае, медыцынскае рэнтгенадыягнастычнае абсталяванне, настольныя аналітычныя прыборы. У праграме візіту таксама наведванне сярэдняй школы нумар 201 Мінска.

Тавараабарот паміж краінамі ў студзені-верасні склаў $153,4 млн (за ўвесь 2018-й - каля $115 млн), пры гэтым беларускі экспарт дасягнуў амаль $84 млн. Беларусь пастаўляе ў В'етнам калійныя ўгнаенні, грузавыя аўтамабілі, трактары, кар'ерныя самазвалы, шыны, поліаміды, рухавікі, лякарствы, вырабы з металаў, мяса-малочную і алкагольную прадукцыю. З В'етнама імпартуюцца мабільныя тэлефоны, офіснае абсталяванне, морапрадукты, рыс, арэхі, вырабы лёгкай прамысловасці, натуральны каўчук, перапрацаваныя трапічныя фрукты, чай, кава.-0-

Фота Мікалая Пятрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі