Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 жніўня 2019, 15:30

Беларусь і Узбекістан умацуюць партнёрства ў барацьбе з тэрарызмам і кантрабандай наркотыкаў

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан умацуюць партнёрства ў барацьбе з тэрарызмам і кантрабандай наркотыкаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам пасля перагавораў з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы абмеркавалі актуальныя пытанні рэгіянальнага і глабальнага характару. Акрэслілі перспектывы сумеснай работы ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мы пацвердзілі гатоўнасць умацоўваць партнёрства ў барацьбе з тэрарызмам, экстрэмізмам, кантрабандай наркотыкаў, іншымі выклікамі і пагрозамі сучаснасці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паступальна, паводле яго слоў, развіваецца дыялог паміж краінамі і ў гуманітарнай галіне. У мінулым годзе з поспехам прайшлі Дні Беларусі ва Узбекістане, а напярэдадні візіту Шаўката Мірзіёева сваю творчасць у Мінску прадставілі ўзбекскія майстры мастацтваў. "У галіне навукі і адукацыі ёсць значны патэнцыял для абмену вопытам, навучання, стажыровак спецыялістаў, рэалізацыі сумесных праектаў", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што падпісаны па выніках перагавораў унушальны пакет дакументаў павінен істотна ўмацаваць супрацоўніцтва паміж краінамі, перш за ўсё дзелавое і рэгіянальнае, а таксама пашырыць магчымасці ўзаемадзеяння ў сферах інвестыцый, інфармацыі, адукацыі і аховы навакольнага асяроддзя.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Узбекістан з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі і маюць намер прадаўжаць курс на ўмацаванне супрацоўніцтва. Ён таксама падзякаваў Прэзідэнту Узбекістана за яго асабісты ўклад у развіццё двухбаковых адносін. "Не было б вашай волі, мы цялёпкаліся б на тым жа ўзроўні, што і дваццаць пяць гадоў таму. Ваша воля, рашучасць зрабіць Узбекістан працвітаючай краінай не толькі ў Цэнтральнай Азіі, але і ў свеце далі нам надзеі на гэта супрацоўніцтва", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі