Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 жніўня 2019, 13:46

Беларусь і Узбекістан дамовіліся ўсямерна садзейнічаць далейшаму росту двухбаковых адносін

1 жніўня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан дамовіліся ўсямерна садзейнічаць далейшаму росту ўзроўню двухбаковых адносін. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве, падпісанай сёння Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў канстатавалі, што абедзве краіны развіваюць шматпланавае ўзаемадзеянне на аснове доўгатэрміновага партнёрства, узаемнай выгады і ўліку інтарэсаў адзін аднаго. Яны дамовіліся, што прадоўжаць выкарыстоўваць механізм рэгулярных сустрэч на вышэйшым і высокім узроўнях, пастаянна абменьваючыся думкамі і ўзгадняючы пазіцыі па ключавых пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Плануецца замацаваць практыку ўзаемнай падтрымкі ініцыятыў і кандыдатур у рамках ААН і іншых арганізацый, прадоўжыць удасканаленне дзейнасці ў рамках СНД і ШАС.

Прэзідэнты пазітыўна ацанілі актыўны дыялог паміж парламентамі дзвюх краін, назвалі плённай дзейнасць сумеснай міжурадавай камісіі, а таксама адзначылі дадатную дынаміку ва ўзаемным гандлі, існуючы патэнцыял для павелічэння тавараабароту. Бакі выказалі зацікаўленасць у пашырэнні прамых міжрэгіянальных сувязей і дамовіліся нарошчваць супрацоўніцтва ў розных сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі