Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 чэрвеня 2019, 11:31

Беларусь і Таджыкістан прымуць меры для больш эфектыўнай рэалізацыі дарожнай карты супрацоўніцтва

28 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Таджыкістан прымуць меры для больш эфектыўнай рэалізацыі дарожнай карты супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам у вузкім фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі рады, што вы прыехалі. Вы сапраўдны не толькі мой сябар, але і сябар беларускага народа", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што візіт Прэзідэнта Таджыкістана ў Беларусь супаў з правядзеннем у Мінску II Еўрапейскіх гульняў. У сталіцу прыехалі тысячы замежных турыстаў, многія з якіх упершыню адкрываюць для сябе Беларусь. "У вас уяўленне аб Беларусі правільнае, і вельмі рады, што вы, прыехаўшы да нас, пабудзеце на закрыцці гэтых гульняў паслязаўтра. Але галоўнае - гэта нашы з вамі перагаворы, дзе мы падкарэкціруем нашу дарожную карту адносін у плане інтэнсіфікацыі, пагаворым пра больш цеснае супрацоўніцтва паміж Таджыкістанам, Беларуссю і трэцімі краінамі, асабліва з Афганістанам. Вы прапаноўвалі, што трэба падцягваць да гэтага супрацоўніцтва Афганістан", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што ў Беларусі рэалізоўваецца ініцыятыва па закладцы двух садоў дружбы з Таджыкістанам. "Гэта спроба знайсці новыя культуры для вытворчасці тавараў сельскагаспадарчага прызначэння ў Беларусі - тых, якія мы раней не выраблялі. Аналагічным шляхам мы спрабуем супрацоўнічаць з Узбекістанам, там бахчавыя культуры. Іх спецыялісты гэтак жа, як вашы, прыязджалі сюды. Сёе-тое мы ўжо высадзілі ў гэтым годзе, атрымалі вельмі высокую ацэнку спецыялістаў Узбекістана. Таджыкскія спецыялісты тут даўно працуюць разам з намі і пашыраюць гэты напрамак", - расказаў Прэзідэнт.

Ён паведаміў таджыкскаму лідару, што перад сельскай гаспадаркай Беларусі стаіць задача выйсці на вытворчасць новых відаў прадукцыі, асабліва з улікам клімату, які мяняецца. "Мы асабліва гэта адчулі ў гэтым годзе, калі стаіць гарачыня. Дзякуй вам: вы ўчора прывезлі да нас добрае надвор'е, прайшлі дажджы, асабліва ў цэнтры Беларусі. Словам, няпросты год, але, думаю, ён будзе лепшы, чым мінулы, у сельскай гаспадарцы, і зразумела, па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі, прадуктах харчавання", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі