Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 верасня 2021, 12:11

Беларусь і Расія правядуць пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета 4 лістапада

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы адбудзецца 4 лістапада. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзесьці, па-мойму, 4 лістапада, у Дзень народнага адзінства ў Расіі, мы правядзём гэта мерапрыемства - Вышэйшы дзяржсавет", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што на пасяджэнні плануецца зацвердзіць распрацаваныя праграмы Саюзнай дзяржавы. Напярэдадні яны былі ўзгоднены на перагаворах кіраўнікамі дзяржаў, а да гэтай даты будуць дашліфаваны і прыняты ўрадамі абедзвюх краін.

"У гэтым напрамку пачата ўжо сур'ёзная работа. Трэба перавярнуць цэлы пласт унутранага заканадаўства, каб прыстасаваць да гэтых дамоўленасцей. І асабліва нашы міждзяржаўныя дагаворы - яны таксама павінны адпавядаць нашым дамоўленасцям", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі