Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2024, 14:23

Беларусь і Пакістан заняліся рэвізіяй сваіх адносін. Якія задачы Прэзідэнт паставіў міністрам?

26 лістапада, Ісламабад /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан маюць выдатныя палітычныя адносіны, цяпер неабходна падцягнуць да гэтага ўзроўню гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Ісламабадзе на перагаворах з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам у шырокім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не гіганцкая краіна і ад гігантаманіі ніколі не пакутавалі і не пакутуем. Але ад Савецкага Саюза, які быў высокатэхналагічнай краінай, нам дасталіся добрыя тэхналогіі, якія мы апошнім часам развілі. І я ўпэўнены, што тыя тэхналогіі, якімі мы валодаем, вельмі патрэбны Пакістану", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, бакі дамовіліся правесці рэвізію адносін і лепш азнаёміцца з магчымасцямі адзін аднаго. "Я запрасіў вашых міністраў і спецыялістаў, кіраўнікоў кампаній прыехаць у Беларусь і яшчэ раз паглядзець на нашы магчымасці і ўзяць тое, што вам патрэбна. Закрытых тэм няма", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў удзячнасць прэм'ер-міністру Пакістана за тое, што ён узяў на кантроль пастаўкі беларускай тэхнікі. "Вы ведаеце, што мы можам паставіць вам патрэбныя аб'ёмы прадуктаў харчавання, у тым ліку дзіцячага, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - І вельмі правільна, што вы ўмовіліся аб тым, што пасля нашай сустрэчы ў шырокім складзе нашы міністры дамовяцца аб канкрэтных дзеяннях. Дапусцім, міністр прамысловасці можа дамовіцца з вашым міністрам прамысловасці аб далейшых дзеяннях".

Прэзідэнт даручыў міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову ўзяць гэту работу на кантроль. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу выпрацаваць прапановы ад беларускага боку і ўнесці іх на разгляд. "Проста вельмі вас прашу, каб ніводны міністр, які знаходзіцца ў маёй дэлегацыі, калі не з партфелем цікавых пытанняў у Беларусь паехаў, то хаця б адно-два пытанні павёз для вырашэння з Пакістана. Ніякіх турыстычных паездак быць не можа. Нам патрэбны практычныя крокі. Таму вы твар у твар дамаўляйцеся сёння, сустракайцеся, трэба - заўтра сустракайцеся, колькі трэба сустракайцеся, але дамоўцеся", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён канстатаваў, што Беларусь і Пакістан маюць выдатныя палітычныя адносіны, а вось гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, нягледзячы на тое, што краіны патрэбны адна адной, развіваецца сяк-так.

"Нам вельмі цікава ваша прапанова па транспартным калідоры, асабліва цяпер. Мы пачулі вас наконт бязвізу. Міністр замежных спраў ведае вельмі добра нашу палітыку. Думаю, што і тут асаблівых у нас праблем не будзе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі