Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 красавіка 2025, 13:41

Беларусь і Пакістан дамовіліся аб супрацоўніцтве ў тэкстыльнай сферы

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан дамовіліся аб супрацоўніцтве ў тэкстыльнай сферы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам 11 красавіка па выніках перагавораў з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы таксама выйшлі на дамоўленасці канкрэтнага характару - аб развіцці нашых адносін у сферы тэкстыльнай прамысловасці на прыкладзе прадпрыемства ў Баранавічах. Што вельмі важна: нашы пакістанскія сябры паабяцалі нам дапамагчы спецыялістамі ў тэкстыльнай прамысловасці, накіраваўшы іх для работы ў тым ліку і ў Баранавічы", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі