Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 кастрычніка 2019, 10:32

Беларусь і Казахстан пракансультуюцца з Расіяй аб пастаўках нафты праз яе тэрыторыю

25 кастрычніка, Нур-Султан /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан пракансультуюцца з Расіяй аб пастаўках нафты праз яе тэрыторыю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння на сустрэчы з журналістамі па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь удзяляе асаблівую ўвагу дыверсіфікацыі паставак нафты і зацікаўлена ў імпарце гэтай сыравіны з Казахстана.

"Мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час правядзём кансультацыі з Расійскай Федэрацыяй, паколькі транзіт, калі гэта будзе магчыма, казахстанскай нафты будзе ажыццяўляцца трубаправодным транспартам праз тэрыторыю Расіі. Думаю, дамовімся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, Беларусь і Казахстан дамовіліся аб пастаўцы нафты і пачынаюць камерцыйныя перагаворы. "Нам удалося ўзгадніць на ведамасным узроўні тэкст міжурадавага пагаднення. Цяпер яно будзе праходзіць унутрыдзяржаўнае ўзгадненне, але мы ўжо дамовіліся, што, не чакаючы яго падпісання, пачынаем непасрэдна камерцыйныя перагаворы з удзелам суб'ектаў гаспадарання", - расказаў у кулуарах перагавораў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў.

Паводле яго слоў, перагаворы правядуць на пляцоўках беларускага канцэрна і Міністэрства энергетыкі Казахстана, якія і будуць іх курыраваць. "Спадзяёмся, што ў бліжэйшы час знойдзем узаемапрымальныя формы супрацоўніцтва ўжо ў выглядзе канкрэтных кантрактаў і рэалізуем планы па перапрацоўцы нафты з Казахстана на нашых нафтаперапрацоўчых заводах", - дадаў старшыня "Белнафтахіма".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі