
Фота з архіва
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падпісаў указ нумар 171, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Спецыяльным адміністрацыйным раёнам Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
На правядзенне перагавораў па праекце дагавора і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства юстыцыі.-0-
На правядзенне перагавораў па праекце дагавора і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства юстыцыі.-0-