
Фота з архіва
25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 295, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Рэспублікі Беларусь і Дамініканскай Рэспублікі аб узаемнай адмене віз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
У адпаведнасці з указам Міністэрства замежных спраў Беларусі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.-0-