Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 верасня 2021, 09:02

Беларусь і Арменія змаглі не толькі захаваць, але і ўмацаваць двухбаковыя сувязі

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна і прэм'ер-міністра гэтай краіны Нікола Пашыняна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што за гады суверэнітэту Беларусь і Арменія змаглі не толькі захаваць, але і ўмацаваць шматпланавыя і ўзаемавыгадныя двухбаковыя сувязі.

"Упэўнены, што адносіны дружбы, якія гістарычна склаліся паміж Беларуссю і Арменіяй, цесныя міжасобасныя кантакты, эфектыўнае супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных фарматаў будуць і ў далейшым з'яўляцца надзейным фундаментам для давернага і канструктыўнага палітычнага дыялогу, рэалізацыі перспектыўных эканамічных і гуманітарных праектаў на карысць народаў дзвюх краін", - гаворыцца ў віншаванні Армену Саркісяну.

У віншавальным пасланні Ніколу Пашыняну Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што шматгадовае плённае партнёрства паміж Мінскам і Ерэванам нязменна характарызуецца павагай і ўзаемным імкненнем да паглыблення традыцыйна дружалюбных і даверных адносін. "Упэўнены, што пры вашай актыўнай падтрымцы Беларусь і Арменія змогуць у поўнай меры рэалізаваць значны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва, узбагаціўшы яго новымі прыкладамі паспяховага ўзаемадзеяння, якое адпавядае інтарэсам нашых народаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі