ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 красавіка 2023, 12:21

Лукашэнка: Беларусь хоча нарасціць гандаль з Калужскай вобласцю да $1 млрд

У час сустрэчы
У час сустрэчы

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь хоча нарасціць тавараабарот з Калужскай вобласцю да больш як $1 млрд. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Калужскай вобласці Расіі Уладзіславам Шапшой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не буду ўтойваць, наша мэта - перавысіць планку адзін мільярд долараў у гандлі і дабіцца поўнай збалансаванасці. Мінск і Калуга павінны атрымліваць максімальную выгаду ад супрацоўніцтва. Як сведчыць вопыт, нашы эканомікі ўзаемадапаўняльныя. Прадпрыемствы Беларусі і Расіі натуральным чынам убудоўваюцца ў сумесныя вытворчыя ланцужкі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Прамкааперацыя запатрабавана як ніколі"

Паводле яго слоў, гэта асабліва запатрабавана сёння, калі размова ідзе аб прамысловай кааперацыі, укараненні новых навукаёмістых тэхналогій, імпартазамяшчэнні.

"Мы добра знаёмы з вашым патэнцыялам. Нас аб'ядноўвае станоўчы вопыт стварэння індустрыяльных паркаў і свабодных эканамічных зон. Яго асабліва важна - наш патэнцыял - выкарыстоўваць пасля таго, як з Расіі сышлі многія заходнія кампаніі. Трэба паглядзець, як мы маглі б убудавацца ў гэтыя структуры і вырабляць запатрабаваную прадукцыю. Гэта значыць кааперацыя цяпер вельмі запатрабавана, як ніколі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Аснова супрацоўніцтва - будаўнічая сфера"

Аснову гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Калужскай вобласцю сёння складае будаўнічая сфера, адзначыў кіраўнік дзяржавы. Беларускія будаўнікі ўзводзяць у расійскім рэгіёне жыллё і сацыяльныя аб'екты. "Як мне дакладваюць, тэмпамі і якасцю выконваемых работ вы ўвогуле задаволены. Мы гатовы да грунтоўнага і прадметнага дыялогу па гэтай тэме і любыя магчымыя заўвагі, прапановы і пажаданні па рэалізуемых праектах выслухаем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Гатовы забяспечыць патрэбнасці ў тэхніцы"

Таксама Беларусь гатова забяспечыць патрэбнасці Калужскай вобласці ў пасажырскай, камунальнай і сельскагаспадарчай тэхніцы. Паводле слоў Прэзідэнта, існуючыя фінансавыя інструменты даюць магчымасць зрабіць беларускія тавары яшчэ больш прывабнымі для спажыўца.

"Аграрны сектар у прыярытэце"

"Ініцыяванае Захадам санкцыйнае процістаянне, зразумела, парушыла існуючыя міжнародныя лагістычныя ланцужкі і ў харчовай сферы. Мы прагназавалі такія сцэнарыі і загадзя зрабілі неабходныя захады. Як вам вядома, Беларусь уваходзіць у лік сусветных лідараў па экспарце мяса-малочных прадуктаў. Узровень самазабяспечанасці за кошт уласнай вытворчасці практычна па ўсіх асноўных групах прадуктаў харчавання ў нас значна перавышае аб'ём спажывання", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым перапрацоўчая галіна ў краіне пастаянна мадэрнізуецца, заўважыў Аляксандр Лукашэнка. У Калужскай вобласці аграрны сектар таксама ў прыярытэце. "Мы гатовы аказваць, калі гэта неабходна, садзейнічанне ў развіцці малочнатаварнай вытворчасці, наладзіць пастаўку элітнага насення беларускай селекцыі, а таксама высокапрадукцыйных кармоў і прэміксаў ад БНБК - нашай біятэхналагічнай карпарацыі", - сказаў Прэзідэнт.

"Паміж намі няма закрытых тэм"

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што абазначанае кола напрамкаў для ўзаемадзеяння далёка не вычарпана. "Паміж намі няма закрытых тэм. Гатовы выслухаць усе вашы прапановы, якія будуць неадкладна прыняты ў работу", - падкрэсліў ён.

Па выніках 2022 года тавараабарот Беларусі і Калужскай вобласці дасягнуў амаль $654 млн, знізіўшыся прыблізна на 6 працэнтаў у параўнанні з узроўнем 2021-га. Разам з тым Беларусь практычна на 70 працэнтаў нарасціла экспарт у гэты расійскі рэгіён. Але сальда для яе ўсё роўна склалася адмоўнае.

Рэспубліка экспартавала нафтапрадукты, металаканструкцыі, мэблю, малочныя прадукты, вырабы з цэменту, бетону і штучнага каменю. З Калужскай вобласці ў Беларусь пастаўляліся палімеры прапілену, прадукты для кармлення жывёл, палімеры этылену, тэлевізары, маніторы і праектары, пыласосы, піва, аўтамабілі, пруткі з нелегіраванай сталі, пруткі і профілі алюмініевыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі