Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2019, 10:51

Беларусь гатова прыняць удзел у аднаўленні інфраструктуры Данбаса - Лукашэнка

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова прыняць удзел у аднаўленні інфраструктуры Данбаса. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не раз гаварыў, што Беларусь вельмі зацікаўлена ў трывалым міры і стабільнасці ў нашых украінскіх сяброў. Гэта пазіцыя грунтуецца не толькі на платформе добрасуседства. Цяперашні канфлікт на ўсходзе Украіны - гэта боль у сэрцах і беларусаў. Наш боль", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што Беларусь робіць і прадоўжыць рабіць усё, што ад яе залежыць, для дасягнення міру ва Украіне: ад забеспячэння работы трохбаковай кантактнай групы ў Мінску, аказання гуманітарнай дапамогі да ўдзелу ў аднаўленні інфраструктуры Данбаса. "Мы зробім любыя крокі, якія дапамогуць наблізіць нас да міру", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі