Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 чэрвеня 2020, 14:27

Беларусь гатова падзяліцца з Венгрыяй вопытам у будаўніцтве АЭС - Лукашэнка

5 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь гатова падзяліцца сваім вопытам у будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі перагавораў з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер у Венгрыі сумесна з расійскім бокам рэалізуецца праект, аналагічны беларускаму. Размова ідзе аб узвядзенні двух новых энергаблокаў АЭС "Пакш".

"Вы будуеце такую ж атамную станцыю, як мы пабудавалі і заканчваем будаўніцтва ў Астраўцы. Першы блок будзе ўведзены літаральна днямі. Гэта (будаўніцтва новых энергаблокаў. - Заўвага БЕЛТА) вельмі важна для Венгрыі. У нас ёсць каласальны вопыт сумеснага будаўніцтва АЭС з расіянамі. Скажу больш: нашы будаўнікі яе ўзвялі самі пад патранатам і інжынірынгавым кантролем Расіі. Таму ў нас ёсць вопыт. Расіяне вельмі задаволены нашымі будаўнікамі і запрашаюць нас будаваць такія станцыі за мяжой, перш за ўсё ў Егіпце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прапанаваў, што, калі Венгрыі будзе патрэбна кансультацыя і дапамога ў гэтым пытанні, беларускі бок гатовы яе аказаць. "Думаю, у вас сваіх хапае, прытым класных будаўнікоў. Вы самі справіцеся. А вось па нюансах будаўніцтва такой станцыі, думаю, вы скарыстаецеся нашай дапамогай і падтрымкай", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі