Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 кастрычніка 2019, 14:44

Беларусь гатова да плённага супрацоўніцтва з новым урадам Аўстрыі - Лукашэнка

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Аўстрыйскай народнай партыі Себасцьяна Курца з пераканаўчай перамогай яго партыі на выбарах дэпутатаў Нацыянальнага савета. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Безумоўна, гэта і ваш асабісты поспех, вынік вашай дальнабачнай палітыкі і дынамічнага стылю кіравання", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што давер выбаршчыкаў ярка сведчыць аб шырокай падтрымцы праграмы Аўстрыйскай народнай партыі, рашучых і прагматычных крокаў папярэдняга ўрада па развіцці эканомікі краіны, паляпшэнні ўзроўню жыцця грамадзян, умацаванні аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне.

"Беларусь гатова да плённага супрацоўніцтва з новым урадам у мэтах далейшага паглыблення дружалюбных беларуска-аўстрыйскіх адносін", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі