
24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова актывізаваць эканамічнае супрацоўніцтва з Намібіяй. Аб развіцці двухбаковага ўзаемадзеяння ішла размова ў час цырымоніі ўручэння пасламі замежных дзяржаў даверчых грамат Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку сёння ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час нефармальнай размовы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Намібіі ў Беларусі Клеменсам Хандуукеме Кашуупулвам, што адбылася пасля афіцыйнай цырымоніі, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "У нас ёсць не толькі план супрацоўніцтва з Намібіяй, а ёсць канкрэтныя напрамкі (развіцця кантактаў. - Заўвага БЕЛТА)".
Прэзідэнт адзначыў: ужо зроблены пэўныя крокі для пашырэння двухбаковых эканамічных кантактаў. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што пасол Намібіі будзе садзейнічаць інтэнсіфікацыі двухбаковых адносін.-0-