Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 лютага 2023, 11:18

Беларусь дапаможа Зімбабвэ палепшыць работу аховы здароўя ў сферы мацярынства і дзяцінства

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дапаможа Зімбабвэ палепшыць работу аховы здароўя ў сферы мацярынства і дзяцінства. Менавіта тэме супрацоўніцтва ў ахове здароўя было прысвечана шмат часу ў ходзе нефармальных сустрэч кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Эмерсана Мнангагвы, расказала журналістам прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З нейкіх канкрэтных прыкладаў магу прывесці вам трэці дзень работы. Вадаспад Вікторыя. Вядома, нашы сродкі масавай інфармацыі (паказвалі. - Заўвага БЕЛТА) гэтыя краявіды, неверагодную прыгажосць прыроды Зімбабвэ. У першую чаргу звярнулі ўвагу на гэта. Разам з тым я хачу сказаць, што адбыліся нефармальныя сустрэчы, прэзідэнты вельмі шмат гаварылі. І адной з асноўных тэм стала супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя, - сказала Наталля Эйсмант. - Пра харчовую бяспеку вы ўсе ўжо шмат часу расказвалі ў сваіх рэпартажах. Яна забяспечана. Гэта, зразумела, вельмі важна. Мы прадаўжаем працаваць у гэтым напрамку. Тут жа ў развіццё наступная тэма - ахова здароўя - мацярынская, дзіцячая смяротнасць. Той напрамак у ахове здароўя, дзе ў Беларусі вельмі добрыя вынікі. І мы можам у гэтым дапамагчы нашым зімбабвійскім сябрам: падтрымка гэтых маленькіх дзетак, толькі што народжаных, затым іх кармленне і гэтак далей".

"Пра гэта гаварылі вельмі і вельмі прадметна, а таксама па іншых напрамках менавіта ў сферы аховы здароўя. Ужо ў бліжэйшы час будзе сфарміравана нашым Міністэрствам аховы здароўя група спецыялістаў, якая неадкладна пачне рэалізацыю тых дамоўленасцей, якіх дасягнулі наш кіраўнік дзяржавы і яго калега менавіта у трэці дзень візіту", - заявіла прэс-сакратар.

Яна падзялілася і некаторымі іншымі падрабязнасцямі перагавораў. З таго, што не гучала, - гэта пытанні абароны і бяспекі. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка гаварыў у тым ліку на ўрачыстым прыёме пасля завяршэння асноўнага перагаворнага дня візіту. У Зімбабвэ прынята, што на такіх мерапрыемствах кіраўнікі дзяржаў фундаментальна падводзяць першыя вынікі. "І ў нашага Прэзідэнта было вельмі сур'ёзнае выступленне. Там ён ужо закрануў гэтыя пытанні. Зноў жа, пытанні абароны і бяспекі. Гэта быў вельмі і вельмі сур'ёзны пласт", - падкрэсліла Наталля Эйсмант.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі