Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 мая 2021, 12:56

Беларусь атрымала ўласную вакцыну ад COVID-19

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь атрымала ўласную вакцыну ад COVID-19. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў: калі ён заяўляў аб намеры Беларусі вырабіць сваю вакцыну, то былі чуваць галасы крытыкаў, што гэта вельмі складана або нават немагчыма. "У прабірцы мы ўчора атрымалі сваю вакцыну - беларускую. Іншую, якая адрозніваецца ад таго, што мы сёння купляем. Як урачы называюць, жывую вакцыну", - расказаў беларускі лідар.

"Мы не спяшаемся. Мы паглядзім, што будзе паслязаўтра, калі зменіцца хвароба. Таму што штам будзе зусім іншы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу на адсутнасць гарантыі, што цяперашнія вакцыны будуць у далейшым дапамагаць ад новых мутацый віруса. "У нас сёння ёсць вакцыны, якія працуюць. Па расійскіх тэхналогіях, кітайскія купілі. А заўтра мы сваю вакцыну, якая ў прабірцы ўжо, прыстасуем да таго штама, які мы будзем мець. Хто яго ведае, як жыццё складзецца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі