Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2022, 12:17

Беларусь атрымала аднагалосную падтрымку ад краін ШАС у імкненні стаць членам арганізацыі

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь атрымала аднагалосную падтрымку ў пытанні атрымання статусу паўнапраўнага члена Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС у Самаркандзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь з 2010 года з'яўляецца партнёрам ШАС па дыялогу, а з 2015 года - наглядальнікам у арганізацыі. "У нас было дастаткова часу, каб супаставіць мэты і задачы арганізацыі з інтарэсамі сваёй дзяржавы, ацаніць напружаны і канструктыўны характар яе работы, а таксама пераканацца ва ўласных сілах і магчымасцях", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы вельмі ўдзячныя за аднагалосную падтрымку ў пытанні атрымання статусу паўнапраўнага члена", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, з улікам стратэгічна важнага геаграфічнага палажэння Беларусь здольна арганічна дапоўніць структуру арганізацыі. "Можам прапанаваць свае транзітны, прамысловы, навуковы патэнцыял, вопыт міратворчай дзейнасці і шматбаковай дыпламатыі", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі