Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Банкі і фінансавыя арганізацыі Беларусі атрымаюць новыя магчымасці для аддаленай работы з кліентамі

Прэзідэнт 19.04.2019 | 09:59
Фота з архіва
Фота з архіва

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ нумар 148 "Аб лічбавых банкаўскіх тэхналогіях". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прадугледжвае пашырэнне сферы прымянення Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ) для павелічэння даступнасці банкаўскіх і фінансавых паслуг. Гэта сістэма функцыянуе ў Беларусі з 1 кастрычніка 2016 года і дае магчымасць кліентам, адзін раз прайшоўшы працэдуру ідэнтыфікацыі ў адным з банкаў, абслугоўвацца ў іншых. У якасці тэхналагічнай базы выступае Адзіная разліковая інфармацыйная прастора (АРІП).

Доступ да інфармацыі аб кліентах, якая захоўваецца ў МСІ, атрымаюць страхавыя арганізацыі, прафесійныя ўдзельнікі рынку каштоўных папер, лізінгавыя і мікрафінансавыя арганізацыі, форэкс-кампаніі. Такая магчымасць з'явіцца і ў дзяржаўных органаў.

Арганізацыі змогуць праводзіць здзелкі ў электронным выглядзе з прымяненнем праграмна-апаратных сродкаў і тэхналогій без выкарыстання электроннага лічбавага подпісу. Таксама будзе прадугледжана магчымасць пры ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі кліентаў выкарыстоўваць іх біяметрычныя даныя (фота- і відэавыява кліента, голас).

Палажэнні дакумента накіраваны таксама на развіццё новага віду фінансавых здзелак - смарт-кантрактаў (камп'ютарны алгарытм, прызначаны для заключэння камерцыйных кантрактаў з дапамогай тэхналогіі блокчэйн).

Для дадатковай абароны правоў грамадзян дзеянні Нацыянальнага банка і ўдзельнікаў сістэмы МСІ ў адносінах да фізічных асоб будуць ажыццяўляцца з выкананнем патрабаванняў заканадаўства, якое рэгулюе пытанні абароны правоў спажыўцоў. Прадугледжваецца права кліентаў адклікаць сваю згоду на прадастаўленне даных аб іх з сістэмы ідэнтыфікацыі.

Чакаецца, што нормы ўказа акажуць садзейнічанне развіццю паслуг у электроннай форме, аптымізуюць выдаткі, знізяць кошт банкаўскіх паслуг для насельніцтва, а таксама будуць садзейнічаць стварэнню рынку дыстанцыйных фінансавых паслуг і актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці ў краіне.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем аптэчку ў водпуск Што можа спатрэбіцца ў падарожжы турысту: антысептык, сродак ад алергіі, абязбольвальны і гарачкапаніжальны сродак, процідыярэйны сродак і інш.