Фота Telegram-канала "Пул Першага"
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі хакеіст Аляксандр Авечкін, які выступае ў НХЛ, перадаў у падарунак Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку хакейнае джэрсі з асабістым аўтографам Фатаграфію падарунка апублікаваў Telegram-канал "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА.
"Александру Григорьевичу от OVI (так скарочана называюць Авечкіна амерыканскія балельшчыкі. - Заўвага БЕЛТА). Всех благ!" - напісана на джэрсі.
Раней Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксандра Авечкіна, які стаў аднаасобным рэкардсменам НХЛ па галах у рэгулярных чэмпіянатах. Цяпер гэта віншаванне ўжо ў афіцыйным парадку ўручыў хакеісту часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі. Якраз у час сустрэчы і быў перададзены памятны падарунак Прэзідэнту.-0-