Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 ліпеня 2019, 13:21

Аўтаматызаваную сістэму ўліку шматдзетных сем'яў створаць у Беларусі да 2020 года

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да 1 студзеня 2020 года будзе створана аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку шматдзетных сем'яў (АІС). Адпаведны ўказ нумар 264 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Сістэма будзе змяшчаць інфармацыю, у тым ліку персанальнага характару, аб непаўналетніх дзецях са шматдзетных сем'яў, іх бацьках, апекунах, папячыцелях.

Забяспечваць стварэнне і функцыянаванне АІС будзе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якое і стане яе ўладальнікам. Крыніцамі інфармацыі стануць сістэмы і рэсурсы МУС, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі.

Стварэнне АІС дасць магчымасць удасканаліць сістэму ўліку шматдзетных сем'яў, актуалізаваць даныя аб такіх сем'ях у рэжыме рэальнага часу, праводзіць на пастаяннай аснове маніторынг гэтай сацыяльнай групы насельніцтва. Усё гэта будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці работы дзяржаўных органаў са шматдзетнымі сем'ямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі