Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лістапада 2019, 15:04

Аўстрыя дапаможа Беларусі з укараненнем тэхналогіі 5G

12 лістапада, Вена /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Аўстрыя дапаможа Беларусі з укараненнем тэхналогіі 5G. Гэта прадугледжана сумеснай дэкларацыяй аб умацаванні супрацоўніцтва ў галіне сувязі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і развіцця шырокапалоснай сеткі 5G, якая падпісана ў Вене ў ходзе афіцыйнага візіту ў Аўстрыю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З беларускага боку дакумент падпісаў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, з аўстрыйскага - міністр транспарту, інавацый і тэхналогій Андрэас Райхарт.

"Гэта важны дакумент. Мы з аўстрыйскім міністэрствам даўно яго абмяркоўвалі. Калі паглядзець на структуру знешняга гандлю Аўстрыі, то сфера паслуг займае вельмі вялікае месца. Цяпер калегі гавораць аб развіцці лічбавай эканомікі ў Аўстрыі. Гэта агульнасусветны трэнд. Вельмі добрыя кампетэнцыі ў іх створаны. І аўстрыйскі міністр згадзіўся падзяліцца з намі цалкам экспертнай падтрымкай. Ёсць магчымасць аказання і тэхніка-эканамічнай дапамогі", - расказаў Дзмітрый Крутой.

Ён адзначыў, што ў Беларусі разглядаюцца варыянты развіцця ў тым ліку тэхналогіі 5G, і вопыт Аўстрыі ў гэтай частцы быў бы вельмі карысны. "Цяпер распрацоўваецца канцэпцыя яе ўкаранення. Міністэрства сувязі плануе вынесці абмеркаванне на ўзровень кіраўніка дзяржавы. Назваць канкрэтныя тэрміны (укаранення тэхналогіі. - Заўвага БЕЛТА) цяпер складана. Мы аператыўна не толькі з аўстрыйскімі калегамі працуем, у нас з шэрагам краін ёсць дамоўленасці па вывучэнні вопыту. Мы пастараемся, думаю, на працягу паўгода ўжо выйсці на нейкі канцэпт", - сказаў міністр.

Дзмітрый Крутой таксама звярнуў увагу, што тэма развіцця і ўкаранення тэхналогіі 5G абмяркоўвалася і ў больш шырокім плане. Справа ў тым, што Германія - блізкі сусед Аўстрыі і адзін з галоўных ігракоў у ЕС - пачынае актыўна ўкараняць канцэпцыю Індустрыі 4.0 на буйнейшых прамысловых прадпрыемствах. "Менавіта тэхналогія 5G прызначана забяспечыць прарыў у гэтай сферы. Таму больш нават рабіўся акцэнт не на спажывецкім сегменце, калі людзі са смартфонамі будуць карыстацца гэтым стандартам сувязі, а менавіта з пункту гледжання карысці для прамысловага і транспартнага сектараў", - растлумачыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі