Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 студзеня 2024, 20:05

Арганізацыі ўласнікаў жылля будуць па-новаму пералічаць грошы на капрамонт. Падпісаны адпаведны закон 

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях кіравання жыллёвым фондам і яго эксплуатацыі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Змяненне законаў абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення парадку кіравання агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, забеспячэння эксплуатацыйнай надзейнасці і бяспекі жылых дамоў, іх належнага ўтрымання.

Законам прадугледжваецца ўдакладненне парадку і ўмоў работы арганізацый уласнікаў, уключаючы ўзмацненне адказнасці старшынь праўленняў за парушэнне заканадаўства пры прадастаўленні жыллёва-камунальных паслуг, паслуг па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, а таксама за невыкананне законных патрабаванняў мясцовых органаў улады.

Згодна з прынятымі змяненнямі ўводзяцца новыя падыходы да пералічэння арганізацыямі ўласнікаў грашовых сродкаў на капітальны рамонт. Цяпер яны будуць акумулявацца толькі на спецрахунках выканкамаў. Пры гэтым таварыствам уласнікаў прадастаўлена права пералічаць на названыя рахункі таксама сродкі, раней сабраныя імі на сваіх рахунках.

Акрамя таго, актуалізаваны механізм назначэння ўпаўнаважанай асобы (арганізацыі ЖКГ) і яе паўнамоцтваў.-0- 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі