ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 лютага 2018, 10:53

Андрэйчанка і Турчын назначаны ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай і Гомельскай абласцях

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў упаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай і Гомельскай абласцях. Адпаведнае распараджэнне падпісана 1 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Упаўнаважаным прадстаўніком у Віцебскай вобласці назначаны старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, у Гомельскай вобласці - кіраўнік Апарату Савета Міністраў Аляксандр Турчын.

Васіль Мацюшэўскі вызвалены ад выканання абавязкаў упаўнаважанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці.

Як паведамляла БЕЛТА, у жніўні 2017 года Прэзідэнт падпісаў указ нумар 305, якім было зацверджана Палажэнне аб упаўнаважаным прадстаўніку кіраўніка дзяржавы ў вобласці і Мінску.

Сярод асноўных задач упаўнаважанага прадстаўніка: аналіз і прагназаванне грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі на адпаведнай тэрыторыі, уключаючы ацэнку існуючых праблем; інфармаванне Прэзідэнта аб стане спраў у адпаведным рэгіёне; удзел у выпрацоўцы прапаноў па развіцці рэгіёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі