Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 снежня 2021, 15:51

Андрэй Лук'яновіч назначаны намеснікам камандуючага ВПС і войскамі ППА

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палкоўнік Андрэй Лук'яновіч назначаны намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл - начальнікам авіяцыі. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Генерал-маёр Аляксандр Карэў, які займаў да гэтага часу пасаду намесніка камандуючага ВПС і войскамі ППА - начальніка авіяцыі, вызвалены з пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі