
Фота з архіва
14 кастрычніка, Пскоў /Кар. БЕЛТА/. 11-я сустрэча гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі, прысвечаная ўмацаванню Саюзнай дзяржавы ва ўмовах знешніх выклікаў і пагроз, 14-16 кастрычніка праходзіць у Пскове, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У мерапрыемстве прымаюць удзел каля 60 беларускіх і расійскіх гарадоў. Прывітанне ўдзельнікам і гасцям сустрэчы накіравалі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
У прывітанні беларускага лідара гаворыцца, што пабрацімскі рух, набываючы сілу і дынаміку, становіцца важным складнікам двухбаковага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.-0-