Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2025, 12:14

Аляксей Кушнарэнка назначаны старшынёй Мінскага аблвыканкама

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Аляксея Кушнарэнку старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Са жніўня 2024 года Аляксей Кушнарэнка працаваў на пасадзе міністра энергетыкі, а да гэтага на працягу шэрага гадоў узначальваў "Белпалівагаз".
Кушнарэнка Аляксей Іванавіч нарадзіўся ў 1975 годзе ў Полацку.

У 1997 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2007 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1997-2003 гадах - майстар, старшы майстар, намеснік начальніка тэхнічнай інспекцыі вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз".

У 2003-2007 гадах - дырэктар Сенненскага і Полацкага філіялаў "Віцебскаблгаза".

З 2007 па 2010 год працаваў на розных кіруючых пасадах таксама ў сістэме "Віцебскаблгаза".

З 2010 па 2019 год - генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Магілёўаблгаз".

З 2019 па 2024 год - генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі "Белпалівагаз".

З 2024 года па сакавік 2025 года - міністр энергетыкі.

З сакавіка 2025 года - старшыня Мінскага аблвыканкама.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі